Алесь Дудар (сапр.: Аляксандр Аляксандравіч Дайлідовіч) - беларускі паэт, крытык, перакладчык з рускай, нямецкай, французскай моў.
Дэбютаваў вершам у 1921 (газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Беларусь бунтарская» (1925), «Сонечнымі сцежкамі» (1925), «І залацісцей, і сталёвей» (1926), «Вежа» (1928), паэмы «Шанхайскі шоўк» (1926), «Слуцак» (1935), зборнік апавяданняў «Марсельеза» (1927).
У 1959 годзе выйшлі Выбраныя творы, у 1984 годзе — зборнік вершаў і паэм «Вежа».
У 1923 годзе адзін з заснавальнікаў менскай, віцебскай і полацкай філій літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У 1927—1928 гадах вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У выніку кампаніі супрацьАлесь Дудар (сапр.: Аляксандр Аляксандравіч Дайлідовіч) - беларускі паэт, крытык, перакладчык з рускай, нямецкай, французскай моў.
Дэбютаваў вершам у 1921 (газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Беларусь бунтарская» (1925), «Сонечнымі сцежкамі» (1925), «І залацісцей, і сталёвей» (1926), «Вежа» (1928), паэмы «Шанхайскі шоўк» (1926), «Слуцак» (1935), зборнік апавяданняў «Марсельеза» (1927).
У 1959 годзе выйшлі Выбраныя творы, у 1984 годзе — зборнік вершаў і паэм «Вежа».
У 1923 годзе адзін з заснавальнікаў менскай, віцебскай і полацкай філій літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У 1927—1928 гадах вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У выніку кампаніі супраць беларускіх пісьменнікаў-студэнтаў быў вымушаны пайсці з універсітэта. У снежні 1927 года выйшаў з «Маладняка» і далучыўся да новага літаратурнага аб’яднання «Полымя».
Рэпрэсаваны ворганамі НКУС і асуджаны да растрэлу. Быў забіты разам з іншымі беларускімі дзеячамі ў ноч 29-30 кастрычніка 1937 г....more